Не ўпісаўся ў паварот

23 декабря 2013

У самым буйным горадзе ПАР Ёханесбургу самалёт брытанскай авіякампаніі крылом закрануў адзін з офісных будынкаў аэрапорта. На борце самалёта знаходзіліся 182 пасажыры. Ніхто з іх і членаў экіпажа не пацярпеў. Траўмы атрымалі чатыры чалавекі, якія знаходзіліся ў будынку. Інцыдэнт адбыўся ўначы, калі Боінг-747, які ішоў рэйсам Ёханесбург-Лондан, вырульваў на ўзлётную паласу. Факт інцыдэнту ўжо пацвердзілі ў Брыціш Эйеруэйз. Наколькі сур'ёзны ўрон быў нанесены будынку, не ўдакладняецца. Прычыны здарэння ў цяперашні час высвятляюць спецыялісты.