Не стала народнай артысткі Таццяны Самойлавай

5 мая 2014

Журботная навіна сёння прыйшла з Расіі. Не стала народнай артысткі Таццяны Самойлавай. Напярэдадні зорка савецкага кіно адсвяткавала 80-годдзе. За дзень да юбілею яна лягла ў бальніцу з-за павышанага ціску, потым яе перавялі ў рэанімацыю. Сёння ўначы актрыса памерла. Таццяна Самойлава атрымала сусветную вядомасць пасля галоўнай ролі ў фільме Ляцяць жураўлі, які адзначылі Залатой пальмавай галіной Канскага кінафестывалю. Актрыса атрымала спецыяльны дыплом за лепшую жаночую ролю і прэмію журы Апельсінавае дрэва. Пасля трыумфу на Канскім фестывалі яе запрасілі ў Галівуд на ролю Ганны Карэнінай. Развітанне з народнай артысткай Расіі пройдзе 7 мая ў маскоўскай Доме кіно.