Не стала народнага артыста Расіі Георгія Мартынюка

14 февраля 2014

Сумная навіна прыйшла і з Масквы. Пасля працяглай хваробы на 74-м годзе жыцця не стала народнага артыста Расіі Георгія Мартынюка. Усенародную вядомасць акцёру прынесла роля палкоўніка Знаменскага ў тэлевізійным фільме Следства вядуць знатакі. 52 гады Георгій Якаўлевіч прапрацаваў у Тэатры на Малой Броннай. Акцёр сыграў больш за 60 разнапланавых роляў, сярод якіх Цімоха ў Залатой карэце Лявонава, Прыбыткін у Варварах Горкага, Япанчын у Ідыёце Дастаеўскага. Спачуванні родным і калегам народнага артыста Расіі Георгія Мартынюка выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.