Не стала мадэльера і крэатыўнага дырэктара моднага дома Шанель Карла Лагерфельда

19 февраля 2019

Сёння не стала сусветна вядомага мадэльера і крэатыўнага дырэктара французскага моднага дома Шанэль Карла Лагерфельда. Куцю’е пайшоў з жыцця на 86-м годзе. Апошнім часам ён моцна хварэў і быў вельмі слабы. У студзені дызайнер упершыню за ўсе 70 гадоў працы ў фэшэн-індустрыі не выйшаў на паклон у канцы паказу. Карла Лагерфельда называюць легендай, ён здзейсніў рэвалюцыю ў свеце моды. За ўклад у культуру і мастацтва куцюр’е быў удастоены ордэна Ганаровага Легіёна.