Гэтай раніцай сышоў з жыцця народны артыст СССР Леанід Бранявой. Выдатны акцёр памёр на 89-ым годзе жыцця пасля цяжкай хваробы. Аб гэтым паведаміў дырэктар маскоўскага тэатра "Ленком", у якім працаваў Бранявой. Знакаміты артыст нарадзіўся 17 снежня 1928 года. Ён з'яўляецца кавалерам ордэна "За заслугі перад Айчынай" і лаўрэатам мноства дзяржаўных прэмій. Больш за ўсё аматарам кіно Бранявой запомніўся ролямі ў фільмах "Пакроўскія вароты", "Той самы Мюнхгаўзен", "Нябёсы запаветныя" і, вядома, "Сямнаццаць імгненняў вясны".
Развітанне з акцёрам тэатра і кіно пройдзе ў "Ленкоме". Аб часе і даце пахавання будзе паведамлена пазней.













