Не развязваць вайну з Паўночнай Карэяй патрабуюць ад Трампа японцы

5 ноября 2017

Каля сотні чалавек выйшлі на вуліцы Токіа падчас візіту кіраўніка ЗША ў Японію. Дэманстранты крытыкуюць яго за занадта агрэсіўныя паводзіны і безадказныя каментарыі ў бок Пхеньяна ў Twitter.

Між тым Дональда Трампа прызналі самым непапулярным прэзідэнтам ЗША за апошнія 70 гадоў. Паводле апытанняў Washington Post і тэлеканала ABC, больш за 60 % амерыканцаў не адабраюць палітыку Трампа. Большасць апытаных таксама папракнула кіраўніка ЗША ў тым, што ён не стрымаў сваіх перадвыбарных абяцанняў.