Не менш як 15 сірыйцаў загінулі ў выніку мінамётнага абстрэлу

4 мая 2015

Сярод ахвяраў - трое дзяцей, большасць параненых - жанчыны і дзеці. Баевікі ажыццявілі атаку на жылы квартал горада Алепа. Шматлікія дамы, магазіны і аўтамабілі атрымалі пашкоджанні падчас абстрэлаў. Паводле звестак, апублікаваных ААН, за час узброенага канфлікту загінулі больш чым 220 тысяч сірыйцаў, звыш 4 мільёнаў чалавек вымушаныя былі збегчы ў суседнія краіны і амаль 8 мільёнаў грамадзян засталіся без прытулку.