Не менш як 10 чалавек сталі ахвярамі анамальнай спякоты ў Еўропе

10 августа 2017

Толькі ў Італіі з-за сонечнага або цеплавога ўдараў загінулі як мінімум 3 чалавекі. Тэмпература ў рэгіёне - не ніжэйшая за 40 - б'е рэкорды 15-гадовай даўнасці.

На поўдні Францыі каля 400 чалавек эвакуіраваны з-за прыроднага пажару плошчай каля 500 гектараў. На барацьбу з агнём накіравана каля 300 пажарных, у тушэнні задзейнічаны 6 верталётаў і некалькі пажарных самалётаў.

Афрыканскі антыцыклон "Люцыфер" дасягнуў і Усходняй Еўропы. Гараць лясы ў Харватыі. Загінула частка сельскагаспадарчых пасеваў. Дарэчы, згодна са справаздачай Еўракамісіі па клімаце, анамальная спякота нашкодзіць і якасці прадуктаў жывёльнага паходжання - мяса, рыбы і іншых морапрадуктаў. Навукоўцы прагназуюць, што да канца стагоддзя ўзровень смяротнасці з-за анамальнай спякоты ў Еўропе можа вырасці у 50 разоў.