Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне

1 октября 2018

У Стакгольме назвалі імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Імі сталі навукоўцы з ЗША і Японіі. Джэймс Элісан і Тасуку Хандзё распрацавалі новыя метады лячэння раку пасродкам запаволення дзеяння тармазных механізмаў імуннай сістэмы. А заўтра Шведская акадэмія назаве імя ўладальніка прэстыжнай узнагароды ў галіне фізікі. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў пройдзе па традыцыі 10 снежня, у дзень смерці заснавальніка Нобелеўскай прэміі, прадпрымальніка і вынаходцы Альфрэда Нобеля. Нагадаем, сёлета Акадэмія не ўручыць адну з шасці прэмій - па літаратуры.