Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2019 года

8 октября 2019

Сталі вядомыя ўладальнікі Нобелеўскай прэміі па фізіцы.  Узнагарода прысуджаная Джэймсу Піблзу  за тэарэтычныя адкрыцці ў галіне фізічнай касмалогіі, якія заклалі аснову сучаснага разумення гісторыі Сусвету, а таксама Мішэлю Маёру і Дыдзье Кело  за адкрыццё першай з экзапланет, што круцяцца вакол зоркі сонечнага тыпу за межамі нашай Сонечнай сістэмы. Заўтра назавуць уладальніка ўзнагароды ў галіне хіміі. Нагадаем, сума кожнай з прэмій сёлета складае больш  за 900 тысяч долараў.