Названа імя новага генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

24 мая 2017

Гэта былы кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Эфіопіі Тэдрас Аданом Гебрэісус. Кандыдат ад Эфіопіі быў абраны новым гендырэктарам арганізацыі на пасяджэнні 70-й Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе. Гебрэісус афіцыйна зойме пасаду 1 ліпеня. Другі тэрмін паўнамоцтваў дзеючага гендырэктара СААЗ Маргарэт Чэн мінае 30 чэрвеня.