Названая дата галасавання па Brexit. Новага пагаднення аб выхадзе краіны з ЕС не будзе

17 декабря 2018

Парламент Вялікабрытаніі прагаласуе па Brexit на трэцім тыдні студзеня наступнага года. Гэта сёння заявіла прэм'ер-міністр краіны, выступаючы перад дэпутатамі Палаты абшчын. Тэрэза Мэй дадала, што калі парламент адпрэчыць цяперашні праект, іншай здзелкі ўжо не будзе. Акрамя таго, Тэрэза Мэй выступіла супраць правядзення новага рэферэндуму па Brexit, на якім настойваюць кансерватары. Паўторнае галасаванне можа нанесці непапраўную шкоду палітыцы ўрада. Адзначым, сваю прамову Мэй вымаўляла на фоне ганьбавальнага шуму. Прэм'ер двойчы спыняла свой даклад.

Брытанскае выданне Telegraph піша, што пасля выхаду Вялікабрытаніі са складу Еўрапейскага саюза прэм'ера могуць адправіць у адстаўку. На гэтым, у прыватнасці, настойвае генеральны пракурор Англіі і Уэльса Джэфры Кокс.