Знойдзены доказы існавання 9-ай планеты ў Сонечнай сістэме

21 января 2016

Унікальнае адкрыццё ажыццявілі навукоўцы з ЗША - Майкл Браўн і Канстанцін Батыгін. Яны знайшлі доказы існавання 9-ай планеты ў Сонечнай сістэме. Яе памер прыкладна роўны памеру Няптуна, а маса ў дзесяць разоў большая за масу Зямлі. З-за вялікай аддаленасці яна не бачная, а поўны абарот вакол Сонца робіць за 10-20 тысяч гадоў. Планета была выяўлена з дапамогай камп'ютарнага мадэлявання. Даказаць існаванне планеты можна толькі з дапамогай тэлескопа. На пошукі гэтага новага касмічнага цела спатрэбіцца не менш за 5 гадоў.