На дне праліва Ла-Манш у раёне вострава Гернсі знайшлі абломкі лёгкаматорнага самалёта, на якім ляцеў гулец клуба "Кардыф Сіці" Эміліяна Сала. Паліцыя завяршыла пошукі лайнера 10 дзён таму, але потым пошукавая аперацыя аднавілася. На яе збіралі грошы добраахвотнікі. Нагадаем, самалёт прапаў з радараў за гадзіну да прыбыцця ў Кардыф 22 студзеня. На яго борце знаходзіўся футбаліст і пілот Дэвід Ібатсан. Сала паспеў запісаць галасавое паведамленне пра тое, што машына развальваецца. Раён падводнага пошуку быў роўны чатыром квадратным марскім мілям.













