Паводкі ў Вялікабрытаніі не адыходзяць

13 января 2014

Горш за ўсё становішча ў графстве Сурэй. Тут падтапіла жылыя дамы і аўтадарогі. Праліўныя дажджы і ўраганныя вятры абрынуліся на востраў яшчэ ў канцы снежня, сапсаваўшы шматлікім брытанцам калядныя святы. Сіноптыкі гавораць, што непагадзь не спыніцца да серады. Праўда, з памяншэннем колькасці ападкаў пагроза разводдзя рэк не адступіць адразу. Для каардынацыі барацьбы са стыхіяй у Лондане створаны крызісны камітэт. Ён атрымаў назву Кобра.