Паводкі на ўсходзе Вялікабрытаніі

7 октября 2019

Непагадзь бушуе ў Вялікабрытаніі. У асобных населеных пунктах краіны за выхадныя выпала звыш паловы месячнай нормы ападкаў. На ўсходзе Англіі з-за паводак былі закрыты аўтатрасы. Не хадзілі цягнікі. Паліцыя прасіла мясцовых жыхароў карыстацца асабістым транспартам толькі ў выпадку крайняй неабходнасці. Паводле  прагнозаў метэаролагаў, сёння ўмовы надвор’я не зменяцца. Чакаецца дождж і вецер.