Паводкі і апоўзні ў Пакістане і Індыі

8 сентября 2014

Амаль 300 чалавек, паводле апошняй інфармацыі, сталі ахвярамі паводак і апоўзняў у Пакістане і Індыі. У паўночных рэгіёнах падтопленыя больш як 400 вёсак. Пацярпелі ад стыхіі і жыхары 2 тысяч пасёлкаў. У Пакістане вада знішчыла больш за 4 тысячы дамоў. Людзі тысячамі вымушаныя шукаць прытулак у будынках школ. Знікшых без вестак шукаюць на верталётах і лодках. Для пакінутых без прытулку ствараюць часовыя лагеры.