Загінулі 7 чалавек, двое прапалі без вестак. Больш за ўсё пацярпелі гарады Ліворна і Піза. Спынены рух цягнікоў, шматлікія аўтатрасы перакрытыя праз паваленыя дрэвы або струмені вады. Ратавальнікі ў гэтыя хвіліны разглядаюць каля 200 зваротаў ад пацярпелых. Непагадзь прыйшла на Апеніны пасля незвычайна сухога і гарачага лета. Асобныя раёны Італіі не бачылі дажджу з мая.
Паводкай накрыла і Цэнтральную Італію
11 сентября 2017













