Паводка ў Партугаліі

15 февраля 2016
Адзін чалавек загінуў. На паўночным усходзе краіны закрытыя аўтатрасы. Часткова парушаныя чыгуначныя зносіны. Пад вадой апынуліся першыя паверхі будынкаў. Праліўныя дажджы, якія суправаджаліся моцным ветрам, пачаліся яшчэ ў пятніцу. Сёння сітуацыя там не зменіцца. Ёсць верагоднасць сходу апоўзняў. У шэрагу пацярпелых раёнаў аб'яўлены найвышэйшы - чырвоны - узровень небяспекі.