Паводка ў Перу забрала жыцці ўжо ста чалавек

28 марта 2017

15-гадзінны праліўны дождж затапіў цэлы горад на паўночным захадзе краіны. Улады прынялі рашэнне эвакуіраваць з небяспечнай зоны каля 300 сем'яў. Дзясяткі прапалі без вестак. Увогуле разгул стыхіі закрануў амаль 900 тысяч чалавек. На аднаўленчыя працы пойдзе звыш 760 мільёнаў долараў.