Паводка ў Іркуцкай вобласці аб'яўлена надзвычайнай сітуацыяй федэральнага характару

4 июля 2019

Паводка ў Іркуцкай вобласці Расіі аб'яўлена надзвычайнай сітуацыяй федэральнага характару. Да барацьбы са стыхіяй падключаць Узброеныя сілы. Зараз у населеных пунктах аднаўляюць электразабеспячэнне, ідзе расчыстка тэрыторыі ад наступстваў непагадзі. Паводле звестак расійскага МНС, у выніку стыхійнага бедства загінулі 20 чалавек, яшчэ 15 прапалі без весткі. Ратавальнікі эвакуіравалі горад Тулун, дзе затапіла каля тысячы дамоў пасля прарыву мясцовай дамбы.