Узровень вады ў Эльбе вырас на 5 метраў. Пры гэтым вада дагэтуль прыбывае. Ідзе эвакуацыя насельніцтва. Сельскай гаспадарцы Германіі ўжо прычынены ўрон больш як на 170 мільёнаў еўра.
Каля 10 тысяч чалавек у Венгрыі ўзводзяць дамбы ў чаканні найбуйнейшай ў гісторыі паводкі. Згодна з прагнозамі, яе пік прыйдзецца на другую палову дня.
У Чэхіі сітуацыя паступова стабілізуецца. Складанае становішча захоўваецца ў Румыніі.














