Паводка на паўночным усходзе Індыі

23 сентября 2014
Загінулі сама меней 25 чалавек. Сотні засталіся без даху над галавой. У школах штатаў Асам і Мегхалая для іх арганізаваныя часовыя прытулкі. У работах па аднаўленні інфраструктуры задзейнічаныя вайскоўцы. Па словах сіноптыкаў, дажджы ў гэтых раёнах не спыняцца яшчэ як мінімум два дні. Нагадаем, у ліпені з-за паводкі ў штаце Асам загінулі каля ста чалавек. Звыш 5 мільёнаў тады засталіся без прытулку.