Нацысцкая надзвычайная сітуацыя аб'яўлена ў Дрэздэне

3 ноября 2019

Нацысцкую надзвычайную сітуацыю аб'явілі ў Дрэздэне. Улады, занепакоеныя папулярнасцю правых поглядаў у горадзе, прынялі рэзалюцыю пад назвай "НацызмуНеМесца". Згодна з дакументам, гораду трэба аб'яднацца  ў  дапамозе  ахвярам неанацысцкага насілля і абараніць меншасці ад экстрэмісцкіх ультраправых дзеянняў. Дарэчы, з імі сталіца Саксоніі - Дрэздэн - звязана даўно. Менавіта гэтая федэральная зямля  з'яўляецца галоўнай базай падтрымкі ўльтраправай партыі "Альтэрнатыва для Германіі", тут зарадзіўся антыісламскі рух "Пегіда"... А яшчэ менавіта Дрэздэн  першы па колькасці антымігранцкіх дэманстрацый і праяў насілля ў  дачыненні да  іншаземцаў.