Нацыянальная стралковая асацыяцыя ЗША адзначае перамогу над Абамам у сенаце

5 мая 2013
Члены ўплывовай арганізацыі сабраліся ў Х'юстане на кангрэс, дзе заявілі пра непрыманне планаў прэзідэнта пра абмежаванне свабоды продажу зброі. Удзельнікі форуму віншавалі адзін аднаго з тым, што заканадаўчая ініцыятыва Белага дома была правалена ў мінулым месяцы ў сенаце. Нагадаем, Барак Абама настойваў на ўвядзенні дэталёвай праверкі асобы тых, хто жадаў набыць зброю. Супраць такой меры выступае большасць рэспубліканцаў, якія спасылаюцца на другую папраўку да канстытуцыі.