Нацыяналісты Вялікабрытаніі гэтую ноч правялі на вуліцах Лондана

23 мая 2013

Чутак і здагадак пра тое, як менавіта быў забіты салдат пакуль больш, чым фактаў, аднак сапраўды вядома, што сваю ахвяру двое мусульманскіх фанатыкаў перш збілі на машыне, а пасля прама на праезнай частцы зрэзалі на кавалкі. Улады расцэньваюць інцыдэнт як тэракт, грамадзяне патрабуюць спыніць ісламізацыю краіны. Пакуль аб затрыманых паліцыя паведамляе не больш, чым самі мужчыны, якія прама на месцы разні прасілі здымаць іх на камеру і растлумачылі, што яны помсцяць за забітых мусульман і будуць так паступаць з кожным, хто ваюе супраць іх. Па гэтай справе затрыманыя яшчэ 4 чалавекі - сваякі аднаго з забойцаў.