Нацгвардыя дзяжурыла сёння ля сценаў Вярхоўнай рады Украіны

12 апреля 2016

Нацгвардыя, хуткая і пажарнікі дзяжурылі сёння ля сценаў Вярхоўнай рады Украіны ў Кіеве, дзе праходзяць перамовы па кандыдатуры новага прэм'ера і складу Кабінета міністраў.

А пачалося пасяджэнне з таго, што ў Вярхоўнай радзе быў зарэгістраваны праект пастановы аб звальненні прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка. Раней паведамлялася, што Яцанюк ад рукі напісаў заяву аб адстаўцы з пасады прэм'ера.

Асноўныя пункты парадку дня - стварэнне кааліцыі і новага ўрада. Перамовы адносна складу новага Кабміна напярэдадні працягваліся да позняй ночы. Сёння атрымалася сабраць неабходныя для фарміравання новай кааліцыі 226 галасоў дэпутатаў. Аднак галасаванне за новы склад Кабінета міністраў зацягваецца з-за няўзгодненасці пазіцый, у прыватнасці, па кандыдатах кіраўнікоў Міністэрства энергетыкі, Міністэрства эканомікі і Міністэрства аховы здароўя.

Аляксей Ганчарэнка, намеснік кіраўніка парламенцкай фракцыі "Блок Пятра Парашэнкі": "Першы віцэ-прэм'ер Віталь Кавальчук, яго кандыдатуру прапанаваў Гройсман. Таксама ён будзе міністрам рэгіянальнага развіцця. Віцэ-прэм'ерам па антытэрарыстычнай аперацыі Гройсман прапанаваў прызначыць Уладзіміра Кісціёна. Віцэ-прэм'ер па гуманітарных пытаннях - Павел Разенка, Данілюк - магчыма, міністр фінансаў. Дагэтуль няма кандыдатуры на пасаду міністра эканомікі. Рэве прапанаваная пасада міністра аховы здароўя".

У першай палове дня ў паліцыю Кіева паступіла паведамленне ад невядомага аб мініраванні будынка Вярхоўнай рады. Па выкліку неадкладна выехалі прадстаўнікі структурных падраздзяленняў паліцыі, спецыялісты ўзрыватэхнічнай службы, кінолагі і ратавальнікі.