Натаўскія знішчальнікі будуць абслугоўвацца на былой савецкай авіябазе. Альянс заняў аэрадром у латвійскім Ліелвардэ, дзе ў часы СССР размяшчаліся МіГ-27. Зараз пасля праведзенай мадэрнізацыі там размесцяцца ВПС НАТА. У найбліжэйшы час на авіябазу прыбудуць знішчальнікі F-16. Таксама там будуць знаходзіцца ваенна-транспартныя самалёты і далёкія беспілотныя лятальныя апараты. База ў Ліелвардэ стала для НАТА трэцяй у Прыбалтыцы. Яшчэ дзве размешчаныя ў эстонскім Эмары і літоўскім Шаўляі.
У Балтыйскім моры пачаліся вучэнні спецназа ЗША
І сёння стала вядома, што ў Балтыйскім моры пачаліся вучэнні спецназа ЗША. Самалёт амерыканскіх вайскоўцаў прызямліўся на шведскім востраве Готланд. У чэрвені ў рэгіёне адбыліся найбуйнейшыя вучэнні НАТА - удзел у іх прымалі каля 4 тысяч вайскоўцаў з 18 краін, 40 ваенных караблёў і 60 самалётаў.