НАТА сёння аб'явіць космас сваёй аператыўнай прасторай

20 ноября 2019
Сёння міністры замежных спраў краін - членаў НАТА прызнаюць космас адной са сфер ваеннай дзейнасці альянсу. Дагэтуль аператыўнымі былі мора, суша, паветра і кіберпрастора. Напярэдадні пасяджэння кіраўнік НАТА падкрэсліў: падыход да космасу будзе заставацца абарончым і цалкам адпавядаць міжнароднаму праву.