НАТА лічыць неабходным сваю прысутнасць ва Усходняй Еўропе для знімання напружанасці ў рэгіёне

11 мая 2017

НАТА лічыць неабходным сваю ваенную прысутнасць ва Усходняй Еўропе і Балтыі для знімання напружанасці ў рэгіёне.

ЗША плануюць часова размясціць у Літве зенітна-ракетныя комплексы "Пэтрыёт". Аб гэтым паведамілі агенцтву Associated Press крыніцы ў Пентагоне. Манеўры пройдуць з 10 па 24 чэрвеня ў рамках вучэнняў НАТА. А да канца жніўня - пачатку верасня, калі пачнуцца сумесныя расійска-беларускія вучэнні "Захад-2017", ЗРК з’едуць з Літвы. Раней прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заяўляла, што балтыйскія краіны зацікаўленыя ў стварэнні рэгіянальнай сістэмы СПА. А генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг паведаміў, што альянс лічыць неабходным сваю ваенную прысутнасць ва Усходняй Еўропе і краінах Балтыі, каб зняць напружанасць у рэгіёне. Патэнцыяльнае размяшчэнне сістэмы "Пэтрыёт" у Літве абмяркоўвалася з восені 2016 года. Гэта будзе першае размяшчэнне ЗРК у краінах Балтыі. Нагадаем, раней у Літву перакінулі бранятэхніку для батальёна НАТА.