НАТА працягне працаваць над захаваннем ДРСМД і ўзмацненнем кантролю над узбраеннямі

7 февраля 2019

НАТА працягне працаваць над захаваннем Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці і ўзмацненнем кантролю над узбраеннямі. Такую заяву зрабіў генсак Паўночнаатлантычнага альянсу. Енс Столтэнберг адзначыў, што пасля заявы ЗША аб выхадзе з пагаднення ў Расіі ёсць яшчэ паўгода для пацверджання сваёй прыхільнасці ўмовам дагавора. Нагадаем, Вашынгтон заклікаў Маскву знішчыць ракету 9-М-729, якая нібы сваімі характарыстыкамі парушае дагавор. Крэмль назваў патрабаванні амерыканскіх калег неабгрунтаванымі. 2 лютага ЗША афіцыйна прыпынілі ўдзел у дагаворы. Адказ Расіі   стаў люстраным.