НАТА не плануе ўдзельнічаць у вайне ў Сірыі

2 сентября 2013

НАТА не плануе ўдзельнічаць у вайне ў Сірыі, заявіў некалькі гадзін таму кіраўнік альянсу Андэрс Фог Расмусен. На яго думку, вырашаць, як рэагаваць на тое, што адбываецца ў гэтай дзяржаве, - справа асобных краін. Раней Сірыя афіцыйна звярнулася ў ААН з просьбай абараніць яе ад ЗША. Дамаск папрасіў Генеральнага сакратара арганізацыі Пан Гі Муна прадухіліць магчымую агрэсію і забяспечыць палітычнае вырашэнне крызісу. Трывогі сірыйцам дадаў атамны авіяносец ЗША Німіц - зараз ён накіроўваецца ў Чырвонае мора. Напярэдадні ў Міжземнае мора прыбыў дэсантны карабель Сан-Антоніа. Акрамя яго, там яшчэ пяць эсмінцаў амерыканскіх ВМС. Абмеркаванне ў кангрэсе ЗША магчымых бамбардзіровак Сірыі намечанае на 9 верасня. Ужо вядома, што ў ваеннай аперацыі, калі яна ўсё-такі будзе, адмовіліся ўдзельнічаць Германія і Брытанія. Адзінай краінай, якая гатовая дзейнічаць у абход ААН і аказаць дапамогу ЗША, застаецца Францыя. У самой Сірыі набірае сілу рух з красамоўнай назвай Толькі цераз нашы трупы. Актывісты ўтвараюць жывыя шчыты каля стратэгічных аб'ектаў, як бы закрываючы іх ад бамбёжак.