Паўночнаатлантычны альянс з саюзнікамі пачаў чарговы этап вучэнняў па перыметры Беларусі. У Латвіі стартавала "Сярэбраная страла - 2022". Вучэнні прадоўжацца да 30 верасня. У іх возьмуць удзел каля 4 200 вайскоўцаў са Злучаных Штатаў Амерыкі, Даніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі, Венгрыі і баявая група пашыранай прысутнасці НАТА ў Латвіі. Сярод заяўленых мэтаў манеўраў у тым ліку планаванне і правядзенне наступальных аперацый. А ў Польшчы праходзяць танкавыя вучэнні "Мядзведзь-2022". Праводзяцца яны за 170 км ад беларускай мяжы. Мінабароны Польшчы выпусціла пафасны ролік і паведаміла: у манеўрах бяруць удзел у тым ліку брытанскія і амерыканскія спецыялісты.













