НАТА рыхтуецца размясціць некалькі тысяч вайскоўцаў у краінах Усходняй Еўропы і Прыбалтыкі

10 февраля 2016

Пра гэта піша газета "Тэлеграф". Паводле звестак выдання, падраздзяленні, якія налічваюць да тысячы чалавек, могуць быць адпраўленыя ў Эстонію, Латвію і Літву, а таксама Польшчу, Балгарыю і Румынію. У большасці сваёй гэта будуць вайскоўцы са Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі і Германіі. Сілы Паўночнаатлантычнага альянсу будуць размешчаныя на ратацыйнай аснове. Хутчэй за ўсё, яны будуць уключаць падраздзяленні спецпрызначэння, на ўзбраенні ў якіх будуць ракеты класа "зямля-паветра", верталёты і самалёты-штурмавікі.