НАТА рыхтуе генплан абароны ад пагрозы з боку Расіі

21 октября 2021
Агенцтва Рэйтэрс паведамляе, што міністры абароны краін НАТА  збіраюцца сёння ўзгадніць так званы генеральны план абароны ад нападу Расіі. Гэты дакумент будзе ўтрымліваць апісанне комплекснай стратэгіі, якая прадугледжвае вядзенне вайны ў космасе, віртуальнай прасторы і нават з прымяненнемем ядзернай зброі. Геаграфічна план прадугледжвае вядзенне баявых дзеянняў па ўсім фронце на працягу некалькіх тысяч кіламетраў. Між тым, напярэдадні міністр абароны Расіі Шайгу паведаміў, што падрыхтавана новая абаронная дактрына Саюзнай дзяржавы. Да гэтага вымушае рост знешніх пагроз і пастаянны націск звонку на нашы краіны.