Наступленне спецыяльных падраздзяленняў украінскай арміі на Славянск прыпынена

2 мая 2014
Горад абкружаны і блакіраваны. Аб гэтым заявіў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў. Інфармагенцтвы паведамляюць, што падчас спецаперацый загінулі двое - пілот украінскіх ВПС і адзін абаронца горада. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні. Так, антытэрарыстычны цэнтр пры Службе бяспекі Украіны паведамляе на сваім афіцыйным сайце аб абстрэле верталётаў, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі. У выніку гэтага, адзначаецца, адзін Мі-24 быў збіты, адзін пілот загінуў. Другі быў узяты ў палон. Такую інфармацыю распаўсюдзіў ІТАР-ТАСС.