Сапраўдная зіма накрыла Еўропу

26 февраля 2018

У Балгарыі з-за снегападаў улады абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі, жыхарам не рэкамендуецца пакідаць дамы без пільнай патрэбы. Агенцтва дарожнай інфраструктуры паведаміла, што больш як 1800 снегаўборачных машын чысцяць дарогі ад снегу. У некаторых раёнах абмежаваны рух грузавікоў. Авія- і чыгуначныя зносіны пакуль працуюць без перабояў.

У Лондане ж у міжнародным аэрапорце Хітроу за дзень адмянілі каля 40 рэйсаў. Сіноптыкі прагназуюць снегапады і завеі як мінімум да канца тыдня. У сувязі з гэтым у British Airways паведамілі, што перабоі ў палётах могуць прадоўжыцца да 2 сакавіка.

У Швейцарыі слупок тэрмометра не паднімаецца вышэй за 15 градусаў марозу. З-за такіх тэмператур у Жэневе і Берне часткова змерзлі азёры, а заледзянелыя пырскі вады стварылі сапраўдную лядовую казку.