Знайшлі жывым праз 5 дзён пасля землетрасення

30 апреля 2015

Праз 5 дзён пасля разбуральнага землетрасення ў Непале ратавальнікам атрымалася знайсці ў Катманду жывым 15-гадовага юнака, які не мог самастойна выбрацца з-пад тон завалаў. Кіраўнік дэпартамента турызму Непала паведамляе, што доступ альпіністаў на Эверэст адновяць ужо на наступным тыдні. Адразу пасля ўдару стыхіі доступ быў закрыты, бо існавала небяспека сыходу лавін. Паводле апошніх звестак, падчас землетрасення ў Непале загінулі больш як 5 з паловай тысяч чалавек. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый просіць вылучыць краіне 415 мільёнаў долараў фінансавай дапамогі на працягу найбліжэйшых 3 месяцаў.