Нашэсце белых мядзведзяў на Чукотцы

6 Снежня 2019
Звыш 50 галодных белых мядзведзяў акружылі пасёлак на Чукотцы. Праз занадта цёплае надвор'е жывёліны пакуль не могуць пакінуць наваколлі сяла Рыркайпій. Лёд яшчэ недастаткова цвёрды для таго, каб мядзведзі маглі выйсці на паляванне ў мора. У пасёлку адмянілі канцэрты і іншыя грамадскія мерапрыемствы. У дзіцячы сад і ў школу дзяцей будуць развозіць на аўтобусах.