НАСА збіраецца адправіць на Марс верталёт

12 мая 2018

Праўда, ён будзе зусім малюсенькім, усяго 1,8 кілаграма. Распрацоўкай мадэлі займаюцца з 2013 года, аднак першы палёт на чырвоную планету назначаны толькі на 2020-ы год. Апарат ажыццявіць некалькі выпрабавальных палётаў, кожны з якіх падоўжыцца 90 секунд. Адзначаецца, што верталёт стане першым у гісторыі лятальным апаратам цяжэйшым за паветра, які будзе адпраўлены на іншую планету.