НАСА аб’явіла пра беспрэцэдэнтную місію на Сонца

1 июня 2017

Праект назвалі "Паркер Солар Проўб" у гонар вядомага астрафізіка Юджына Паркера, чые работы выклікалі рэвалюцыю ў навуцы. Чакаецца, што звесткі, якія збярэ спецыяльны зонд, палепшаць прагназаванне касмічнага надвор'я, якое ўплывае і на жыццё на Зямлі, і на жыцці касманаўтаў. Даследчае прыстасаванне праляціць за чатыры мільёны міль ад паверхні Сонца - на такую адлегласць да зоркі яшчэ не падлятаў ні адзін касмічны апарат. Папярэдне запуск зонда прызначаны на 31 ліпеня 2018 года.