NASA выпрабавала самы вялікі парашут у свеце

9 июня 2015

Супрацоўнікі NASA запусцілі вялізны паветраны шар падчас выпрабаванняў самага вялікага парашута ў свеце. Распрацоўшчыкі плануюць выкарыстаць 30-метровую канструкцыю ў момант пасадкі апарата на паверхню Марса. Падчас выпрабаванняў паветраны шар паспяхова падняў апарат у верхнія пласты атмасферы. Пазней уключыўся ракетны рухавік, а апарат адлучыўся і разагнаўся да звышгукавой хуткасці. Планавалася, што парашут дапаможа лятаючай талерцы плаўна апусціцца на паверхню Землі, але гэтага не адбылося. Зараз інжынеры зоймуцца ўмацаваннем канструкцыі парашута, што дазволіць яму раскрыцца правільна.