У Швецыі пераглядаюць вынікі парламенцкіх выбараў. 90 тысяч бюлетэняў прызнаныя несапраўднымі, гэта можа паўплываць на зыход галасавання. Як паведамляе выданне "Гётэбарг Постэн", на адным з выбарчых участкаў галасаванне ў дзень выбараў пачалося з затрымкай, а на дргім - выбаршчыкам прыйшлося карыстацца чыстымі бланкамі, паколькі бюлетэні для некаторых партый ім не падалі.
Па выніках выбараў кіруючая партыя ў Швецыі пацярпела паражэнне, а прэм'ер заявіла аб планах падаць у адстаўку.
Парушэнні на парламенцкіх выбарах у Швецыі - будуць перагледжаны вынікі
19 сентября 2022













