Народнаму артысту СССР Зурабу Саткілавэ сёння 80

12 марта 2017

Высокае майстэрства, унікальны вакал і асаблівая, шчырая і эмацыянальная манера выканання. Яго імя вядома аматарам опернага мастацтва па ўсім свеце. Народнаму артысту СССР Зурабу Саткілавэ сёння спаўняецца 80. У маладосці паспяховы спартсмен-прафесіянал большую частку жыцця аддаў служэнню мастацтву. У 73-м годзе дэбютаваў у Вялікім тэатры ў Маскве, а яшчэ праз год увайшоў у оперную трупу. У 2016 пасля цяжкай хваробы знакаміты тэнар вярнуўся на вялікую сцэну.