Напружанне ў Бразіліі нарастае

21 июня 2013
Дэманстрацыі праходзяць прыкладна ў ста гарадах па ўсёй краіне. У многіх пратэсты выліліся ў жорсткія сутычкі з паліцыяй. Паведамляецца як мінімум пра аднаго загінуўшага. У Рыа-дэ-Жанейра ўлады прымянілі слёзатачывы газ і гумовыя кулі супраць маніфестантаў, якія спрабавалі прабіцца да гарадской мэрыі. У сталіцы Бразіліі актывісты ўчынілі невялікі пажар у будынку МЗС. Прэзідэнт Дзілма Русеф адмяніла запланаваную паездку ў Японію.