Напады на жанчын у нямецкім Нюрнбергу

14 декабря 2018

Напады на жанчын у нямецкім Нюрнбергу: за мінулую ноч праваахоўнікі зафіксавалі тры нажавыя атакі. Ці звязаныя яны паміж сабой, невядома, паведамляе мясцовая паліцыя. Пацярпелым 56, 26 і 34 года. Яны атрымалі небяспечныя для жыцця раненні, але былі шпіталізаваныя і прааперыраваныя. Паліцыя разгарнула маштабную пошукавую аперацыю з выкарыстаннем сабак-сышчыкаў і верталёта. На гэты момант, на думку ўлад, няма падстаў падазраваць у злачынцаў тэрарыстычныя матывы.