Напад з нажом у Нарвегіі

27 июля 2017

У нарвежскім горадзе Крысціансан 15-гадовая дзяўчынка напала з нажом на супрацоўніцу і наведвальніцу ў гандлёвым цэнтры. Адна з ахвяраў - дзяўчына 17 гадоў - памерла ў бальніцы ад ран. Злачынка затрыманая. Яна ўцякла са спецыялізаванай установы для непаўналетніх, якія знаходзяцца пад абаронай органаў апекі. Ёй прад'яўленыя абвінавачанні ў забойстве і замаху на забойства. Паліцыя пакуль не ведае, ці была дзяўчына знаёмая са сваімі ахвярамі.