Нападзенне на расійскага дыпламата ў Гаазе

8 октября 2013

З сусветных навін самай гучнай сёння стала беспрэцэндэнтнае і абуральнае нападзенне на расійскага дыпламата ў Гаазе. Яго ўжо назвалі палітычнай правакацыяй. Узброеныя людзі ў камуфляжы, прыкрываючыся абсалютна надуманай прычынай - нібыта дрэннае абыходжанне з дзецьмі - уварваліся ў кватэру, жорстка збілі і надзелі наручнікі сярод белага дня на саветніка-пасланца пасольства Расіі ў Нідэрландах Дзмітрыя Барадзіна. Прычым, як адзначылі ў МЗС Расіі, саветнік папярэдзіў аб сваім дыпламатычным статусе. Агульнавядома, што жыллё дыпламата недатыкальнае. Пасля ночы ў паліцэйскім участку дыпламата адпусцілі без усялякіх тлумачэнняў і прабачэнняў.


Выпадак - не толькі грубае парушэнне нормаў і правіл міжнародных зносін, але і палажэнняў Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах. Масква накіравала Нідэрландам рэзкую ноту пратэсту. Пасол Нідэрландаў у Расіі пасля гутаркі ў МЗС адмовіўся ад якіх-небудзь каментарыяў.