Напад на рэстаран "Стамбул" можа аказацца тэрактам

14 августа 2017

Улады Буркіна-Фасо не выключаюць, што напад на рэстаран "Стамбул" можа аказацца тэрактам. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў цэнтры сталіцы афрыканскай дзяржавы. Тры баевікі ўварваліся ў памяшканне ўстановы і адкрылі агонь па наведвальніках. Загінулі 17 чалавек, яшчэ 8 параненыя. Злачынцы былі ліквідаваныя. Адказнасць за атаку пакуль не ўзяла на сябе ніводная групоўка. Улады Буркіна-Фасо падазраюць ва ўчыненні нападу джыхадыстаў. Нагадаем, летась у студзені ісламісты атакавалі гасцініцу і кафэ ў гэтай сталіцы. Тады загінулі 30 чалавек.