Нападзенне на рэабілітацыйны цэнтр у Мексіцы. Не меней 24 загінуўшых

2 июля 2020
Не меней як 24 чалавекі загінулі ў Мексіцы падчас узброенага нападу на нелегальны рэабілітацыйны цэнтр для нарказалежных. Паранены 7 чалавек. Паводле звестак мексіканскіх СМІ, атаку ў горадзе Ірапуата ў цэнтральнай частцы краіны ўчыніла група людзей, якія прыехалі на трох грузавіках. На месца здарэння ўжо прыбыла паліцыя муніцыпалітэта і штата, а таксама армія і нацгвардыя.